2010-10-23 13:25:17

Сінод для Блізкага Усходу: пасланне Сінадальных айцоў да Божага Народу


RealAudioMP3 У пятніцу 22 кастрычніка на 14 Генеральнай Асамблеі Сінадальныя Айцы зацвердзілі, так званае, “Il Nuntius”, значыць пасланне да Божага Народу на заканчэнне прац Сіноду.

У паведамленні Сінадальныя Айцы сцвярджаюць, што ён быў для іх новай Пяцідзесятніцай. “Мы прыехалі ў Рым, мы Патрыярхі, біскупы Каталіцкага Касцёла Блізкага Усходу з нашай духоўнай, літургічнай, культурнай і кананічнай спадчынай, прыносячы ў нашых сэрцах праблемы нашага народу і яго чаканні. Упершыню мы прабывалі на Сінодзе каля Яго Святасці Папы Бэнэдыкта ХVI разам з кардыналамі, арцыбіскупамі, якія адказныя за Рымскія Кангрэгацыі і з старшынямі Біскупскіх канферэнцый свету, якіх закранулі праблемы Блізкага Усходу, а таксама з прадстаўнікамі Праваслаўных Цэркваў і Евангельскіх супольнасцяў, з запрошанымі яўрэямі і мусульманамі.

Далей Айцы Сіноду дзякуюць Святому Айцу за навучанне, якое будзе вызначае шлях Каталіцкага Касцёла і перш за ўсё Усходніх Цэркваў у пытаннях справядлівасці і міру. Мы абмеркавалі разам, у святле Святога Пісання і жывой Традыцыі, сучаснасць і будучыню хрысціян і народаў Блізкага Усходу. Мы разважалі пытанні гэтай часткі свету, якую Бог, сваёй таямнічай любоўю, захацеў зрабіць калыскай свайго ўніверсальнага плану збаўлення. Там нарадзіўся Касцёл, адтуль выйшла прапаведванне Евангелля аж да краю зямлі.

Першай мэтай Сіноду была пастырская. Менавіта таму мы прывезлі ў нашых сэрцах жыццё, цярпенні і надзеі нашых народаў і выклікі, з якімі яны мусяць змагацца штодня, перакананыя, што “надзея не падманвае, бо любоў Божая вылілася ў сэрцы нашыя праз Духа Святога, які дадзены нам”. І дзеля гэтага мы звяртаемся з гэтым пасланнем, дарагія браты і сёстры, і жадаем, каб гэта быў зварот да цвёрдасці ў веры, заснаванай на Божым Слове, у супрацоўніцтве адзінства і сведчання любові ва ўсіх сферах жыцця” - напісалі Сінадальныя Айцы ў сваім звароце да Божага Народу.







All the contents on this site are copyrighted ©.