2010-10-23 13:30:01

Рым: новы храм стане архітэктурнай славутасцю


RealAudioMP3 У Вечным Горадзе падыходзіць да канца будаўніцтва касцёла св. Айца Піо з Петральчыны. За кошт чатырох мільёнаў еўра на працягу трох гадоў быў пабудаваны новы храм, які зможа змясціць каля 900 асоб.

Сродкі масавай інфармацыі адзначаюць, што новая парафія зменіць выгляд аднаго з найбольш занядбаных прыгараў Рыма, які размешчаны пры артэрыі, якая спалучае Рым з морам. Раён горада, які мае не вельмі прывабную назву Маляфэдэ (што па-італьянску азначае недобразычлівасць, дрэнныя намеры) мае нецікавую, хаатычную забудову і толькі новы касцёл стане нейкай архітэктурнай адметнасцю, парушаючы мясцовую манатоннасць і ананімнасць. Каментатары падкрэсліваюць, што такім чынам Касцёл зноў прычыніцца да акультурання перыферыі Рыму, пра што не клапоцяцца мясцовыя ўлады.







All the contents on this site are copyrighted ©.