2010-10-22 11:50:29

Супольны маніторынг адносна пераходу англіканаў у каталіцызм


RealAudioMP3 Стварэнне сумеснай каардынацыйнай камісіі адносна пераходу анліканаў у каталіцызм прапанаваў Арцыбіскуп Кентэрберыйскі, Роуэн Уільямс.

Арцыбіскуп Уільямс спаслаўся на апошнія падзеі ў Анліканскай Царкве, калі на прошлым тыдні біскуп Фулхэма, Джон Бродхарст абвясціў, што мае намер перайсці ў персанальны Ардынарыят, створаны Апостальскай Сталіцай. Аналагічная інфармацыя даходзіць з розных англіканскіх супольнасцяў.

Мэтай камісіі паводле арцыбіскупа Уільямса павінна быць забеспячэнне “плаўнага пераходу” англіканаў у каталіцтва, а таксама зварот увагі на перамовы з Апостальскай Сталіцай.

Арцыбіскуп Кентэрбэрыйскі не хавае свайго расчаравання тым, што аб стварэнні персанальнага ардынарыята даведаўся ў апошнюю хвіліну і што гэта пытанне не было, на яго думку, дастаткова абмеркавана. Па гэтай прычыне ён лічыць важным кантрольнад працэсам пераходу англіканаў у каталіцызм.







All the contents on this site are copyrighted ©.