2010-10-22 13:18:02

Папа прыме старшыню Еўрапарламента


RealAudioMP3 25 кастрычніка Бэнэдыкт XVI прыме на прыватнай аўдыенцыя Ежы Бузэка старшыню Еўрапейскага парламента. Напярэдадні візіта ў Ватыкан вядомы польскі палітык, які ўжо год узначальвае парламент Еўрапейскага Саюзу, адзначыў, што: “Гэты год у Еўропе прысвечаны барацьбе з беднасцю і выключэннем з грамадства. Візіт з’яўляецца прызнаннем ключавой ролі Каталіцкага Касцёла ў барацьбе з гэтым злом”.

Бузэк сказаў, што дзейнасць Касцёла не толькі дапамагае найбольш пакрыўджаным знайсці прытулак і павагу, але сведчыць аб салідарнасці – адным з асноўных прынцыпаў Еўрапейскага Саюзу.

“Сустрэча з Папай будзе праходзіць у кантэксце 17 артыкулу Лісабонскага Дагавору, у якім падкрэсліваецца неабходнасць пастаяннага дыялог паміж Еўрапейкім Саюзам і рэлігійнымі супольнасцямі.







All the contents on this site are copyrighted ©.