2010-10-21 11:38:38

Расія: католікі ў Смаленску патрабуюць звароту касцёла


RealAudioMP3 Растуць шансы на зварот забранага ў камуністычныя часы каталіцкага храма ў Смаленску. Зараз у ім знаходзіцца архіў. Мясцовы губернатар Сяргей Антуф’еў сказаў, што вяртанне святыні можа стаць магчымым ужо ў наступным годзе.

“Пасля заканчэння будаўніцтва новага будынка архіва ў наступным годзе, мы будзем мець магчымасць абмеркаваць з польскім бокам праблему аднаўлення каталіцкага храма ў Смаленску.” - сказаў губернатар пасля сустрэчы з мясцовымі прадпрымальнікамі.

Касцёл у Смаленску быў пабудаваны пад канец ХІХ стагоддзя на ахвяраванні парафіянаў у нэагатычным стылі па праекце архітэктара Мэйшэра. Быў зачынены ў трыццатыя гады ХХ стагоддзя і дагэтуль не аддадзены вернікам.







All the contents on this site are copyrighted ©.