2010-10-21 11:18:50

Еўрапейскі Парламент: першы поспех абаронцаў жыцця


RealAudioMP3 Прыняты Еўрапейскім парламенатам бюджэт на 2011 год ўпершыню абмяжоўвае магчымасці фінансавання абортаў у стадыі распапрацоўкі праграм Еўрапейскага Саюзу

“Зацверджаны бюджэт Еўрапейскага Саюзу на 2011 год упершыню ўключае ў сябе абмежаванні на фінансаванне абортаў ці стэралізацыі ў рамках праграм палітыкі развіцця Еўрапейскага Саюзу. Гэта маленькі крок, але ў добрым напрамку. Саюз наогул не павінен фінансаваць праграм, якія прадугледжваюць правядзенне абортаў, таму што гэтая практыка з’яўляецца незаконнай ў некаторых краінах Еўрапейскага Саюзу”,- сказаў дэпутат Конрад Шыманскі, адзін з аўтараў паправак.

Да бюджэтнай рэзалюцыі была ўведзена папраўка, што Еўрапейскі парламент “надасць асаблівую ўвагу барацьбе з гвалтам у дачыненні да жанчын, у тым ліку прымусовымі абортамі, акалечваннем жаночых палавых органаў, прымусовай стэрылізацыяй і іншым жорсткім, нечалавечым або зняважлівым абыходжаннем з імі”







All the contents on this site are copyrighted ©.