2010-10-20 12:40:12

Фінляндыя: з Лютэранскай Царквы адышло на працягу некалькіх дзён 25 тысяч вернікаў


RealAudioMP3 Амаль 25 тысяч жыхароў Фінляндыі выйшла з Лютэранскай Царквы пасля таго, як у адной з тэлепраграмаў было прадстаўлена яго традыцыйнае навучанне на тэму гомасэксуалізму.

Грамадскае тэлебачанне YLE арганізавала двухгадзінныя дэбаты на тэму правоў гомасэксуальных асоб з удзелам палітыкаў, святароў і актывістаў грамадскіх арганізацый. Паві Расанэн, старшыня Хрысціянска-дэмакратычнай партыі заявіў, што “асоба, якая жыве ў гомасэксуальным саюзе ведае, што робіць нешта дрэннага з хрысціянскага пункту гледжання”. Лютэранскі біскуп Тампэрэ, Матті Рэпо заявіў, што ніколі не разглядаў магчымасці благаславіць аднаполых саюзаў, таму што “гэта супярэчыць навучанню Бібліі”.

Амаль 80 працэнтаў фінаў належыць да Лютэранскай Царквы краіны, якая мае статус дзяржаўнай і фінансуецца з падаткаў яе членаў.

У Фінляндыі дазволены цывільныя гомасэксуальныя саюзы, аднак яны не разглядаюцца як сужэнствы. Людзі, якія жывуць у такіх саюзах могуць ўсынаўляць дзяцей, калі яны з’яўляюцца біялагічнымі нашчадкамі партнёра.







All the contents on this site are copyrighted ©.