2010-10-20 12:42:06

Украіна: праваслаўныя святары ўдзельнічаюць у выбарах


RealAudioMP3 Украінскія праваслаўныя святары рыхтуюцца да ўдзелу ў мясцовых выбарах, якія адбудуцца 31 кастрычніка. У выбарчых спісах прысутнічаюць імёны святароў, якія належаць як да Маскоўскага так і да Кіеўскага Патрыярхатаў.

“Круг улады гэта эксклюзіўны клуб, які вырашае шмат важных пытанняў. Таму прысутнасць духоўных асоб там неабходна, каб меркаванне Царквы было таксама ўлічана”,- заявіў прадстаўнік Украінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату, айцец Сергій Каваленка.

Супрацьлеглае меркаванне выказала Украінская Грэка-каталіцкая Царква. Яе кіраўнік, кардынал Любамір Гусар перасцярог перад інструментальным выкарыстаннем Царквы палітыкамі. Ён нагадаў, што святары не толькі не могуць балатавацца на выбарах, але і не павінны аказваць падтрымкі ніякай палітычнай партыі. Святар павінен служыць ўсяму грамадству, членам розных палітычных і грамадскіх груп”,- сказаў кардынал Гузар.

Ён таксама перасцярог перад палітыкамі, якія падчас выбарчай кампаніі набліжаюцца да Царквы, свядомыя таго, што гэта ўстанова сёння карыстаецца найбольшым даверам ва ўкраінскім грамадстве.







All the contents on this site are copyrighted ©.