2010-10-20 12:41:06

Кітайскі кардынал: біскупы ў Кітаі пазбаўлены магчымасці ўплываць на будучыню Касцёла


RealAudioMP3 Кардынал Дзэн Дзэ-к’юм, біскуп Ганконгу на пенсіі, ўпершыню за шэсць гадоў змог наведаць Кітай. Ён жыве ў Ганконгу, які на працягу 13 гадоў з’яўляецца часткай Кітайскай Народнай Рэспублікі. Паколькі гэта тэрыторыя мае стутус “адмысловага адміністрацыйнага рэгіёна”, ад Кітая яе раздзяляе мяжа. Кардынал апошні раз наведваў сваю радзіму ў 2004 годзе. Пасля гэтага ён быў абвешчаны ў Кітаі “персонай нон грата”.

“Божа мой, калі мы кітайцы, зможам адкрыць свае сэрцы, гаварыць і весці сябе як нармальныя людзі?”,- скардзіўся 78 гадовы кардынал. “Якая гэта жахлівая сістэма, якая ўзносіць бар’еры нават у сэрцах людзей! Закрывае рот на замок! Мы дарослыя, якія любім сваю радзіму, не можам абмяркоўваць асноўныя яе праблемы. Мы стаім на чале Касцёла, але не можам гаварыць аб яго будучыні!”,- сказаў біскуп Ганконгу на пенсіі.

Адказваючы на пытанне газеты “Apple Daily” пасля вяртання з Шанхаю, ці яго паездка мела сувязь з паляпшэннем адносін паміж Пекінам і Ватыканам, кардынал Дзэн сказаў, што цяжка мець вялікія надзеі ў сувязі з так кароткім візітам. Ён паведаміў, што не меў магчымасці сустрэцца з ніводным “падпольным” біскупам і святарамі, якія працуюць без дазволу ўладаў Кітая.







All the contents on this site are copyrighted ©.