2010-10-20 14:12:52

Каталіцкія СМІ змяняюць кубінскае грамадства


RealAudioMP3 У сваім паведамленні аб гэтым віцэ-прэзідэнт Сусветнай Каталіцкай Асацыяцыі для Камунікацый „Signis” Густаво Андухар падкрэсліў, што зацікаўленне з боку не толькі хрысціянаў, але і прадстаўнікоў іншых веравызнанняў на Кубе і за яе межамі каталіцкімі выданнямі пачало ўзрастаць яшчэ ў 90 гады ХХ стагоддзя. Касцёл, зусім нябачны у грамадскай прасторы тых часоў, меў шмат чаго сказаць кубінцам. Касцёл даў слова надзеі і падтрымкі.

Сёння кубінская каталіцкая іерархія шукае дыялогу з генералам Раўлем Кастро. Ёсць плёны гэтага працэсу. Былі вызвалены з-за кратаў каля 40 палітычных вязняў. Як падкрэслівае спадар Андухар, дыялог заўсёды нясе пазітыўны вынік, у гэтым выпадку – гуманітарны.

Сёння на Кубе выпускаецца 46 каталіцкіх часопісаў і бюлетэняў. Існуе 12 інтэрнэт-станонак і 7 электронных газет, якія пастаянна чытаюць каля 4 мільёнаў кубінцаў у краіне і за яе межамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.