2010-10-19 14:12:50

У Рыме пройдуць мемарыяльныя мерапрыемствы ў гонар в’етнамскага кардынала Франсуа Ксаўера Нгуэн Ван Тхуана


RealAudioMP3 22 кастрычніка, у тэцюю гадавіну распачацця беатыфікацыйнага працэсу кардынала Франсуа Ксаўера Нгуэн Ван Тхуана, у Латэранскім палацы ў Рыме адбудзецца ўрачыстае пасяджэнне на распачацце дыяцэзіяльнага этапу вывучэння яго жыцця і святасці.
Пра гэта паведаміла Папская рада «Iustitia et Pax», старшынёй якой з 1998 па 2002 года з’яўляўся кардынал.

Кардынал Ван Тхуан — гэта яркая асоба cусветнага Касцёла. Больш за 13 гадоў іерарх правёў у турме, дзевяць з іх — у поўнай адзіноце ў канцлагеры.
Мемарыяльныя цырымоніі распачне цяперашні старшыня Папскай рады «Iustitia et Pax» кардынал Пітэр Тарксан. Ватыканскі іерарх узначаліць святую Імшу, на якой будуць прысутнічаць шматлікія госці з усяго свету.

У Папскім Латэранскім універсітэце адбудзецца цырымонія ўзнагароджання прэміяй імя кардынала Ван Тхуана «За салідарнасць і ўклад у развіццё».

У гэтым годзе прэмія будзе ўручана генеральнаму дырэктару Міжнароднай арганізацыі занятасці Хуану Самавія, арцыбіскупу пацярпелага ад землятрусу італьянскага горада Аквілы Джузэпэ Малінары, маладому бразільскаму святару айцу Марчэла Росі, Фонду «Сан Каміло», які дзейнічае ў Бурундзі, і сёстрам міласэрднасці Ордэна святога Вінцэнта дэ Поля, якія працуюць на Гаіці.







All the contents on this site are copyrighted ©.