У Рыме абралі новае кіраўніцтва Рыцарства Беззаганнай
11-16 кастрычніка
ў Рыме прайшоў надзвычайны сход Рыцарства Беззаганнай. У сустрэчы ў францішканскім
каледжы «Seraphicum» прыняло ўдзел больш за 50 прадстаўнікоў з розных краін свету.
Спецыяльным
госцем сходу быў кардынал Клаўдыё Хумэс, прэфэкт Кангрэгацыі па справах Духавенства.
Іерарх падчас свайго выступлення сказаў, што свет ведае айца Максімільяна Кольбэ з
яго мучаніцкай смерці. У той жа час, — як нагадаў кардынал, — ён быў таксама вынаходнікам
новага спосабу евангелізацыі, праз якую даходзіў да шырокага кола людзей, што былі
далёка ад Хрыста і веры.
Старшынёй Рыцарства Беззаганнай была абрана Рафаэлла
Агуццоні, Місіянерка Беззаганнай айца Кольбэ.