2010-10-19 11:36:14

Даць хлеб і чалавечую годнасць мігранту. Новая кніга арцыбіскупа Маркетто


RealAudioMP3 Новая кніга былога Апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Агостыно Маркетто, якая выходзіць ў італьянскім выдавецтве «La Scuola», выклікала вялікае зацікаўленне СМІ Заходняй Еўропы. Назва кнігі: «Касцёл і мігранты. Мая барацьба за адзіную чалавечую сям’ю».

Амаль 10 гадоў арцыбіскуп Маркетто ўзначальваў Папскую раду пастырства эмігрантаў і падарожнікаў. Ён кажа пра тое, што ўжо 8 гадоў таму быў падрыхтаваны дакумент, які закранае тэматыку прымусовай эміграцыі. Асабліва трагічна выглядае сітуацыя з дзецьмі і моладдзю. Сёння Еўропа павінна лічыцца з феноменам эміграцыі, і не толькі на ўзроўні перадвыбарчых заяваў.

Кніга дае канкрэтныя дадзеныя, прапануе ключ да прыняцця мудрых палітычных рашэнняў.

Цэнтры прыёму эмігрантаў у Еўропе ляжаць, па прызнанні былога старшыні Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў, цяжкім каменем на яго сэрцы.

Галоўная задача палітыкаў Заходняй Еўропы ў адносінах да эмігрантаў, на думку арцыбіскупа, — даць яму хлеб і чалавечую годнасць.








All the contents on this site are copyrighted ©.