Грэцыя: католікі і праваслаўныя размаўляюць аб адносінах Касцёл-дзяржава. Інтэрв'ю
з арцыбіскупам Кандрусевічам
Пытанні, звязаныя
з адносінамі паміж Касцёлам і дзяржавай, гэта тэма ІІ Каталіцка-праваслаўнага форуму,
які распачаўся сёння на грэцкім востраве Родас. Яго арганізатары: Рада Канферэнцыі
Біскупаў Еўропы і Канстантынопальскі Патрыярхат, а гаспадар – праваслаўны Мітрапаліт
Родаса. Адным з удзельнікаў гэтага мерапрыемства з’яўляецца Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Яго мы папрасілі распавесці аб значэнні гэтага форуму.