2010-10-18 14:15:53

Вялікабрытанія: англіканскі біскуп жадае стаць католікам


RealAudioMP3 Анліканскі біскуп дыяцэзіі Фулхэм ў Лондане Джон Броадхарст, які узначальвае асацыяцыю “Forward in Faith” рапавёў аб сваім намеры перайсці ў Каталіцкаі Касцёл. Гэта першы іерарх Анліканскай Царквы, які выкарыстоўвае магчымасць далучыцца да Каталіцкага Касцёла ў рамках прапановы Папы Бэнэдыкта ХVI ствараць персанальныя ардынарыяты для анліканаў. Духоўны, разам з іншымі англіканскімі пастырамі, шмат гадоў пратэставаў супраць святарскіх і біскупскіх пасвячэнняў жанчын.

Магчыма, што ініцыятыву іерарха падтрымаюць іншыя анліканскія святары і біскупы, якія не пагаджаюцца з тым, што адбываецца ў Англіканскай Царкве.

Ардынарыят для былых англіканаў павінен ўзнікнуць у Вялікабрытаніі яшчэ да канца гэтага года. Для многіх духоўных рашэнне далучыцца да ардынарыяту з’яўляецца актам вялікай мужнасці, таму што яны рызыкуюць стратай заработнай платы і пенсіі, дамоў і сацыяльнай бяспекі.

У апостальскай канстытуцыі “Anglicanorum coetibus” Папы Бэнэдыкта ХVI змешчаны працэдуры пераходу былых англіканаў у Каталіцкі Касцёл. Паводле яе жанатыя духоўныя, якія вырашылі здзейсніць пераход, змогуць прыняць святарскія пасвячэнні ў Каталіцкім Касцёле.

Станоўча на гэтую прапанову адказалі многія англіканскія духоўныя з ЗША, Канады і Аўстраліі.







All the contents on this site are copyrighted ©.