2010-10-16 12:23:45

Прыгажосць і сакральнасць – непадзельныя. Рымскі музычны фестываль


RealAudioMP3 Падарыць гармонію разгубленаму чалавецтву праз найлепшыя музычныя творы ў напрыгажэйшых храмах Рыма: так вызначыў мэту Фестывалю сакральнай музыкі, які пройдзе ў Рыме з 23 па 26 кастрычніка, кардынал Анжэло Камастры.

Лепшыя творы сусветнай спадчыны – ад Грыгарыянскага харалу да музыкі Гайдна, Моцарта, Брамса і Вагнера – будуць гучаць у самых прыгожых барочных касцёлах Вечнага гораду, узведзеных геніем дойлідаў Адраджэння.

Фестываль прысвечаны папе Бэнэдыкту ХVI, які, як цытуюць арганізатары, напрацягу апошніх дзесяцігоддзяў шмат выказваўся і пісаў аб неабходнасці высілкаў для выратавання аўтэнтычнасці касцёльнай музыкі. Ахвяраванні слухачоў будуць прызначаны на рэстаўрацыю галоўнага каталіцкага храма свету – базілікі Святога Пятра.

Зараз многія вернікі прымяркоўваюць свае пілігрымкі ў Рым да падобных культурных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ўсё часцей







All the contents on this site are copyrighted ©.