2010-10-15 16:37:55

Рым: сусветная прэм'ера араторыі " Ты вялікі, Караль”


RealAudioMP3 З нагоды чарговай гадавіны выбараў Папы Яна Паўла II, у суботу 16 кастрычніка ў рымскім касцёле Святога Духа будзе выканана упершыню араторыя " Ты вялікі, Караль" для салістаў, хору і аркестра пад кіраўніцтвам дырыжора Эцыо Монці.
Аўтар музычнага твору - айцец Карло Koлафранческі, італьянскі святар, які быў пробашчам рымскага шпіталю Святога Яна на Латэране. Ён увайшоў ў адмысловы духоўны дыялог з Янам Паўлам II пасля візіту ў шпіталь польскага Папы ў 1992 годзе. Тады яму была падорана каштоўная дарахавальніца, зробленая за кошт ахвяраванняў ад пацыентаў.
"У дадатак да сваёй духоўнай каштоўнасці, гэтая дарахавальніца мае сімвалічнае значэнне, паколькі яна ўтрымлівае радасныя і сумныя таямніцы соцень пакутных ад хвароб вернікаў",- сказаў айцец Колафранческі. Менавіта незабыўнасць тае сустрэчы з Папам Каралям Вайтылам натхніла яго, па прызнанні італьянскага святара, на напісанне Араторыі.
Музычны твор узнаўляе найбольш важныя этапы пантыфікату Караля Вайтылы. Прэм’ера будзе транслявацца ў прамым эфіры па ватыканскім тэлеканале Telepace і Rai Internationale .








All the contents on this site are copyrighted ©.