2010-10-14 15:57:18

У канцы гэтага месяца адбудзецца семінар у Мінску на тэму беларускамоўнай Бібліі


RealAudioMP3 Нягледзячы на тое, што беларуская Біблія была адной з самых ранніх перакладаных Бібліяў у Еўропе пачатку XVI ст., на сённяшні дзень не існуе поўнай Бібліі па-беларуску, перакладзенай з арыгінальных моваў (арамейскай, грэцкай). Пытанню стварэння Бібліі на беларускай мове, якое застаецца актуальным і вострым, будзе прысвечаны семінар і круглы стол у Мінску 23–24 кастрычніка 2010 г.

У абмеркаванні праблемаў, звязаных з перакладам Святога Пісання на беларускую мову, прымуць удзел а. Аляксандр Надсан, Апостальскі Візітатар для беларусаў замежжа і рэктар Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане; Цэнтр біблійных студый і багаслоўя і Цэнтр «Экумена» (БГКЦ); Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ; Біблейская камісія Беларускай Праваслаўнай Царквы; Праваслаўнае брацтва Трох Віленскіх мучанікаў; Праваслаўнае брацтва Канстанціна Астрожскага; душпастырства мінскага касцёла св. Сымона і св. Алены; Біблейскае таварыства Рэспублікі Беларусь; філолагі-беларусаведы.

Праграма семінара і круглага стала на сайце: http://www.catholic.by/







All the contents on this site are copyrighted ©.