2010-10-14 15:56:18

Прэзідэнт Італіі сустрэўся з дэлегацыяй Сіноду Біскупаў


RealAudioMP3 У сераду 13 кастрычніка дэлегацыя Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу прыбыла ў Палац Прэзідэнта Рэспублікі Італія ў Рыме на сустрэчу з Прэзідэнтам Джорджо Напалітано. Звяртаючыся да дэлегацыі, Прэзідэнт сказаў:


“Вы намагаецеся ў часе прац Сіноду аднавіць, адрадзіць і ўмацаваць прысутнасць католікаў, і ў больш агульным сэнсе, хрысціянскіх супольнасцей на Блізкім Усходзе. Гэтае заангажаванне, я перакананы, зможа значна павысіць рэлігійны плюралізм, дыялог і мір у гэтым неспакойным рэгіёне свету. За апошні год я наведаў розныя краіны гэтага рэгіёну,- сказаў Прэзідэнт Італіі да ватыканскай дэлегацыі. -У Ерусаліме я сустрэўся як з ізраільскімі ўладамі з прадстаўнікамі Палестынскай Аўтаноміі, таму што мы турбуемся аб міры ў гэтым рэгіёне, на які занадта доўга чакаюць ізраільскі і палестынскі народы. Італія заўсёды працавала - і гэта было адметнай рысай італьянскай замежнай палітыкі, нягледзячы на змены ўрадаў- у духу прыязні з Ізраілям і, ў той самы час, у духу сапраўднай прыязні з абарскімі краінамі, каб пераадолець канфлікты і дайсці да мірнага суіснавання і ўзаемнай павагі для Ізраільскай дзяржавы і незалежнай, стабільнай і квітнеючай Палестынскай .”


“У Дамаску я сустрэў прадстаўнікоў усіх канфесій Блізкага Усходу,- сказаў Прэзідэнт Напалітано,- былі і прадстаўнікі мусульманскай і яўрэйскай супольнасцей. Думаю, што вялікая традыцыя дыялогу паміж манатэістычнымі рэдлігіямі, які Каталіцкі Касцёл праводзіць з вялікім перакананнем, у першую чаргу цяперашні Папа, гэта адзін са шляхоў да прымірэння паміж народамі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.