Біскупская Канфярэнцыя ЗША выбярэ новага прэзідэнта.
На сваёй восеньскай
Асамблеі, якая пройдзе з 15 па 18 лістапада ў Балтыморы, амерыканскія біскупы правядуць
выбары свайго новага старшыні. Сесію адкрые цяперашні Прэзідэнт UsCCB кардынал Фрэнсіс
Джордж, арцыбіскуп Чыкагскі. Працы будзе таксама ўзначальваць Апостальскі нунцый
у Амерыцы монсіньёр Пьетра Самбі. Акрамя выбару новага прэзідэнта, на парадку прац
Асамблеі будзе выбар таксама новых: віцэ-прэзідэнта, Генеральнага сакратара і скарбніка,
да таго ж старшынь шасці Біскупскіх камісій.
Біскупская Канфярэнцыя ЗША павінна
разгледзіць і зацвердзіць Пагадненне, падрыхтаванае Каталіцкімі біскупамі і чатырма
Рэфармацкімі Цэрквамі аб узаемным прызнаванні Таямніцы Хросту. Будзе зроблены разгляд
прапановы камісіі «"Pro-Life" За жыццё» з выніковай заявай аб прадухіленні самагубстваў
пры медыцынскай дапамозе.
Камісія прадставіць на галасаванне бюджэт на 2011
і на 2012 год, які прадугледжваецца павялічыць на 2%. Акрамя таго, біскупы запрасілі
новага Рэктара Каталіцкага універсітэта Амерыкі прафесара Джона Гарвея і іншых экспертаў,
каб ацанілі дзейнасць Каталіцкага Касцёла ў Амерыцы. У прыватнасці, як дапамаглі патрабуючым
ў Гаіці пасля землятрусу , як дзейнічаюць для абароны шлюбу, як вядзецца падрыхтоўка
да наступнага Сусветнага дня моладзі ў Мадрыдзе ў 2011 годзе. Асобным будзе пытанне
аб карыстанні новымі інструмантамі сродкаў масавай інфармацыі ў Касцёле ЗША.