2010-10-14 15:56:45

Апостальскі Пасад выступіў на форуме ААН у абароне годнасці жанчын


RealAudioMP3 У многіх краінах свету ў апошні час,зроблена многа адносна аховы годнасці жанчын, але трэба зрабіць яшчэ больш, таму што ва ўсім свеце надалей жанчыны з’яўляюцца ахвярамі гвалту. Звярнула на гэта ўвагу дэлегацыя Апостальскай Сталіцы на форуме ААН ў ходзе дыскусіі аб становішчы жанчын. Заяву па гэтым пытанні прачытала 12 кастрычніка ў сядзібе гэтай арганізацыі ў Нью Ёрку Каті Мэрфі, саветнік пастаяннага назіральніка Святога Пасаду пры ААН


Гэты дакумент выказвае надзею, што створаная нядаўна ААН Камісія да спраў Роўнасці Палоў і Вызвалення Жанчын будзе ў стане дапамагчы жанчынам, асабліва маці, па ўсім свеце.


Прадстаўніца ватыканскай дэлегацыі падкрэсліла неабходнасць прадухілення далейшага гвалту над жанчынамі і клопату аб ахвярах гэтага гвалту. Асаблівай дапамогі патрабуюць маці і жанчыны ў эміграцыі, як таксама этнічных і рэлігійных меншасцяў. Вялікай праблемай з’яўляецца “гандаль жывым таварам”, якому спрыяе ўбоства, беспрацоўе і адсутнасць доступу да адукацыі. Гэтай трагедыі трэба супраціўляцца не толькі там, адкуль яе ахвяры, але і ў краінах, куды гэтыя жанчыны прыбываюць”,- падкрэсьліваецца ў заяве.

Дэлегацыя Апостальскай Сталіцы заклікае да ўзмацнення закону супраць прастытуцыі, дзіцячай парнаграфіі і з сексуальнага выкарыстання , у мэтах больш эфэктыўнай абароны жанчын і дзяцей. Чалавечую асобу не можна ў ніякім выпадку “выкарыстоўваць”. Неабходна забяспечыць ахову здароў’я жанчын, асабліва цяжарных і з малымі дзецьмі. “Узалежніване эканамічнай дапамогі краінам, якія знаходзяцца на шляху да развіцця, ад прыняцця метадаў планавання сям’і, не служыць здароўю і дабрабыту жынчын”,- сказала на форуме ААН сп.Мэрфі. Яна падкрэсліва, што “асоба ад зачацця да натуральнай смерці ніколі ня ёсць цяжарам для чалавецтва, але заўсёды каштоўны ўкладам”, і сапраўднае “развіццё жанчын уключае пашану іхняе годнасці, у тым ліку іх этнічнай і рэлігійнай ідэнтычнасці”.








All the contents on this site are copyrighted ©.