2010-10-13 15:59:58

У Бруселі праходзіць сэмінар Камісіі Епіскапатаў Еўрапейскага Саюзу


RealAudioMP3 Ён пачаўся ў сталіцы Белгіі 11 кастрычніка і па тэме: “Рэлігійная свабода ў Еўропе”. На яго адкрыцці намеснік старшыні Еўрапейскага Парламенту біскуп Ласло Токэш з Евангельска-Рэфармаванага Касцёла Румыніі сказаў, што “ніхто ў Еўропе не можа маўчаць у абліччы пераследаванняў рэлігійных меншасцяў, не толькі хрысціянскіх, што адбываецца ў ХХІ стагоддзі ў многіх краінах свету”.


“Божы чалавек не можа ставіць пад сумніў свабоду выбару, свабоду сумлення і веравызнання, пазбаўляць права на ўздым ўласных рашэнняў”,- сказаў біскуп Ласло Токэш і дадаў, што 75 адсоткаў рэлігійных пераследаванняў тычыцца хрысціян. Паводле статыстык больш за 100 мільёнаў людзей на свеце кожны год падзвяргаецца пераследванням з прычыны хрысціянскай веры. Ён, аднак, адзначыў, што не толькі паслядоўнікі Хрыста зазнаюць прыгнёт, ён кранае таксама, напрыклад індуісцкія і буддыйскія меншасці ў некаторых мусульманскіх краінах.


У такіх краінах, як Афганістан, Саўдаўская Аравія, Ягіпет, Іран, Іемен, Самалі, а таксама ў былых і цяперашніх камуністычных краінах: між іншым, Расіі, Кітаі, Паўночнай Карэі, Казахстане, Кіргістане, Узбэкістане, Таджыкістане, В’етнаме “права на рэлігійную свабоду па-ранейшаму абмежава законам”. “Не важна, хто дзе знаходзіцца, мы мусім змагацца за свабоду кожнай рэлігіі, веравызнання, канфесіі, і змагацца за рэлігійныя правы кожнага паасобнага чалавека і кожнай меншасці”,- заявіў намеснік старшыні Еўрапейскага Парламенту.








All the contents on this site are copyrighted ©.