2010-10-13 15:58:45

Сінод Біскупаў для Блізкага Усходу: дыскусія аб адносінах з ісламам


RealAudioMP3 12 кастрычніка ў межах пасяджэння Спецыяльнага Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу было абмеркавана пытанне становішча, якое павінен займаць Каталіцкі Касцёл у адносінах з ісламам. У ходзе дыскусіі, у якой прымаў удзел і Святы Айцец Бэнэдыкт XVI, іерархі выказалі розныя меркаванні па гэтай праблеме. Дайшло да разнагалосся аб тым, ці хрысціяне на Блізкім Усходзе павінны проста “любіць” паслядоўнікаў ісламу, ці “з імі весці дыскусію”. Адзін з удзельнікаў сказаў па арабску: “Досыць таго, каб хрысціяне пастаянна схіляляі галаву ў арабскіх краінах”. Іншыя былі супраць гэтаму меркаванню.

Як было адзначана падчас пасяджэння, варта так абвяшчаць Евангелле, каб мусульмане не ўспрынялі гэта як спробу навярнуць іх у хрысціянства. Іерархі разважалі таксама над пытаннем «еднасці ў разнастайнасці» і ўсімі напружаннямі, якія звязаны з гэтым. Між іншым, было прапанавана засяродзіцца на выпрацоўцы адзінай арабскай версіі малітвы «Ойча наш», якая ўжо існуе, але недастаткова вядома, і на ўстанаўленні адзінай даты святкавання Вялікадня. Была закранута і праблема імігрантаў, якія працуюць у арабскіх краінах і часта прадстаўляюць розныя рэлігіі і касцёльныя традыцыі.

Звярталася ўвага на пытанне аб любові хрысціян да мусульман. У гэтым кантэксце меркаванні ўдзельнікаў дыскусіі разышліся: падкрэслівалася праблема нярэдкай рэлігійнай дыскрымінацыі хрысціян у мусульманскіх краінах, абмяркоўвалася частае прыгнечанае становішча хрысціянскіх вернікаў.










All the contents on this site are copyrighted ©.