2010-10-13 17:06:10

Папа прыняў сёння вернікаў на плошчы Святога Пятра, прыпомніўшы усім пра апошняе аб'яўленне Маці Божае Фацімскае 13 кастрычніка 1917 года


RealAudioMP3 Бэнэдыкт ХVІ засведчыў сёння ласку Божую, што дапамагла выратаваць чылійскіх шахцёраў. У гэтую сераду агульная аўдыенцыя Святога Айца прайшла пад адкрытым небам. Малітва падзякі за выратаванне замкнёных пад зямлёй шахцёраў атрымала розгалас па цэлым свеце, які, разам з Папам, маліўся ўсе гэтыя 69 дзён іхняе пасткі.

На пачатку аўдыенцыі Бэнэдыкт ХVІ аб'ехаў плошчу на аўтамабілі. Паціснуў рукі некаторым пілігрымам. Сярод іх сёння шмат вернікаў з Блізкага Усходу, што падтрымліваюць сваёй малітвай і прысутнасцю ў Рыме працы Сінода. Пасля катэхезы, прысвечанай святой Анжэле з Фаліньё, Папа не забыўся натхніць на розных мовах католікаў свету на інтэнцыю ў карысць прац гэтай важнай Асамблеі, якую склікаў для падтрымкі хрысціянаў Святой Зямлі і прывернення міра для яе.
Ён павітаў польскіх пілігрымаў:- Z serdecznym pozdrowieniem zwracam się do Polaków. Zbliża się rocznica wyboru Jana Pawła II. Wraz z Wami dziękuję Bogu za świadectwo wiary, nadziei i miłości, jakie dawał nam mój wielki poprzednik na Stolicy Piotrowej. Modlę się, aby owoce jego życia, posługi i nauczania trwały w Kościele i w sercach ludzi. Waszym modlitwom polecam prace Synodu Biskupów dla Bliskiego Wschodu. Niech będzie pochwalony Jezus Chrystus!

Сёння на аўдыенцыі была вялікая група вернікаў з Украіны. Папа сёння парадваў украінцаў асаблівым зваротам: -Щиро вітаю українських паломників і закликаючи їх повсюдно давати великодушне християнське свідчення, уділяю кожному Апостольське Благословення. Слава Ісусу Христу!

У сваім навучанні Бэнэдыкт ХVІ засяродзіўся на постаці італьянскай містычкі 13 стагоддзя, якая пакінула ў спадчыну хрысціянам усіх эпох сведчанне аб сваім навяртанні. Як заўсёды, Святы Айцец працягвае ніткі повязі між вялікімі героямі веры і сучаснасцю.

“Дарагія браты і сёстры! Жыццё святой Анжэлы пачынаецца свецкімі захапленнямі, даволі далёкімі ад Бога. Але затым, сустрэча з такой постаццю як святы Францішак і, урэшце, сустрэча з Укрыжаваным Хрыстом, абуджае яе душу для прысутнасці Самога Бога, для ўсведамлення, што толькі з Богам існаванне стаецца сапраўдным жыццём, бо стаецца, праз боль граху, любоўю і радасцю. Аб гэтым да нас гаворыць сама Анжэла. Сёння ўсе мы маем небяспеку жыць так, быццам бы Бог не існуе: здаецца вельмі далёкім ад сучаснага жыцця. Але Бог мае тысячы спосабаў, для кожнага асаблівы, каб з’явіцца ў душы. Каб мне паказаць, што існуе, і ведае мяне і любіць мяне. Святая Анжэла жадае, каб мы былі ўважлівыя да гэтых знакаў, праз якія Бог кранае нашу душу, уважлівыя на прысутнасць Божую, каб асцярожна вывучалі дарогу з Богам і да Бога, праз камунію з Укрыжаваным Хрыстом. Памолімся да Бога, каб зрабіў нас чуллівымі да знакаў Сваёй прысутнасці, каб навучыў сапраўды жыць.”

“Кніга аб Блаславёнай Анжэле з Фаліньё ...указвае аб неабходных сродках для гэтага: раскаянне, пакора і мучаніцтва;апавядае пра шлях, які прайшла ад 1285 года Блаславёная Анжэла. Пражыўшы яго, яна імкнулася расказаць пра свой вопыт спаведніку – законніку, якому даверліва напісала, імкнучыся сістэматызаваць свой духоўны шлях этапамі, якія назвала “крокі пераменаў” .

Святы Айцец пераказвае жыццё будучай блаславёнай: нарадзілася ў каля 1248 года ў багатай сям’і у італьянскім горадзе Фаліньё, у маленстве згубіла бацьку. Маці яе ў падлеткавым узросце ўвяла ў вышэйшы свет княства, дзе яна пазнаёмілася са сваім сужанцам і пашлюбілася ў 20-гадовым узросце, маючы з ім дзетак. “Першая частка жыцця Анжэлы зусім не жыццё вучаніцы Хрыстовай”. – расказаў Папа.-Такое павярхоўнае жыццё даводзіць Анжэлу да ганьбавання так званых “пакаянных” – вельмі шматлікіх у гэтую эпоху. Гэта людзі. Якія раскаяліся і , каб следаваць за Хрыстусам, прадавалі сваю маёмасць і жылі малітвай, пастом, служэннем Касцёлу і міласэрднымі ўчынкамі. Потым пэўныя падзеі , якнапрыклад, моцны землятрус 1279 года, затым ураган, бясконцая вайна з Пяруджай і яе жорсткія наступствы пачынаюць уплываць на жыццё Анжэлы. Яна ўсё больш разумее, што жыве ў граху, і гэта падзвігае яе на важнае рашэнне: узывае да святога Францішка, які ёй з’яўляецца ў мроях, каб запытацца ягонай парады у інтэнцыі зрабіць шчырую сповдзь . Гэта здараецца ў 1925 годзе. Анжэла спавядаецца законніку ў кляштара Сан Феліцыано. Праз тры гады моц навяртання набывае новы штуршок: яна развітваецца з усімі чалавечымі сардэчнымі повязямі. За хуткі час памірае яе маці, муж і ўсе дзеці. Тады прадае усю сваю маёмасць і ў 1291 годзе ўступае ў Трэці Францішканскі ордэн. Памірае ў родным Фальньё ў 1309 годзе.

"Анжэла прадстаўляе свае містычныя перажыванні без “разумовай апрацоўкі” бо Боскія прасвятленні перадаюцца яе душы нечакана і раптоўна,-сказаў Папа.- Гэта такі стан, у якім ясна ўказваецца на адзінага і сапраўднага Настаўніка, Езуса, які жыве ў сэрцы кожнага верніка і жадае там поўняю панаваць. Вось што Анжэла пісала свайму духоўнаму сыну:” Сынок, каб ты бачыў маё сэрца, то быў бы абсалютна прымушаны рабіць тое, чаго Бог жадае, бо маё сэрца – гэта Божае сэрца, а Божае сэрца – маё сэрца. Разгалошваюцца словы Святога Паўла:”Больш не я жыву, але Хрыстус жыве ўва мне”(Гал., 2-20)
Прасочым толькі некаторыя з крокаў Блаславёнай Анжэлы:

”Зробім сведчанне граху, - як яна ўдакладняе, - пасля чаго душа мае вялікі страх перад пякельнымі мукамі; на гэтым кроку горка плача.” Такі страх перад пеклам, - працягваў Папа,- адпавядае тыпу веры, які Анжэла мела ў моманце свайго навернення: вера яшчэ бедная на міласэрднасць, значыць, на Боскую любоў. Раскаянне, страх пекла, споведзь – адкрываюць Анжэле перспектыву крыжовага шляху, які, ад восьмага да пятнаццатага кроку, прывядзе яе на дарогу любові. Вось што расказвае законнік-спаведнік:
”Верніца мне сказала:”Я мела такое Боскае адкрыццё:

“Пасля тых рэчаў, што напісалі, напішыце, што кожны, хто хоча захаваць ласку, не павінен адводзіць вачэй з душы Крыжа, як ў радасці, так і ў болю”. На гэтай фазе Анжэла не чуе любові, толькі, сорам , горкач і боль. І не мае задавальнення. Анжэла разумее, што павінна штосьці даць Богу. Каб загаіць свае грахі, але паступова усведамляе, што не мае анічога, каб даць Яму.” Яе “Бог-чалавек церпячы” станецца яе настаўнікам дасканаласці. Увесь яе містычны вопыт ёсць, такім чынам, спробаю якнайбольш прыпадабняцца да Яго, праз ачышчэнні і перамяненні, усё больш глыбокія і радыкальныя. У гэтым цудоўным памкненні Анжэла аддаецца ўся цалкам – душою і целам – пакаянню, мукам ажно да канца, жадаючы памерці ў болях, якімі пакутваў Богачалавек укрыжаваны. Каб трансфармавацца ў Яго - Езуса Хрыста.”

На заканчэнне аўдыенцыі Святы Айцец надзяліў на ўсіх прысутных і спалучаных праз СМІ са Святым Пасадам сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.