2010-10-12 15:12:40

Італія: бэатыфікацыйны працэс айца Матэа Рыччы, апостала Кітая


RealAudioMP3 Неўзабаве павінен пачацца бэатыфікацыйны працэс айца Матэа Рыччы, італьянскага місіянара ў Кітаі, 400-я гадавіна смерці якога адзначаецца менавіта ў самім Кітаі і ў Італіі, асабліва ў яго роднай дыяцэзіі Мачэраты.

Менавіта там сабралася ў першы раз гістарычная камісія. Яна будзе аналізаваць яго лісты і тыя, якія тычацца дзейнасці Айца Рыччы ў Кітаі. Як адзначыў старшыня камісі ксёндз Крывэллер, Матэо Рычы на працягу доўгіх гадоў вёў інтэнсіўную місіянерскую і навуковую дзейнасць. Памёр у Пекіне 11 мая 1610 года.








All the contents on this site are copyrighted ©.