2010-10-12 15:11:51

Ксёндз Одэр: бэатыфікацыйны працэс Яна Паўла ІІ знаходзіцца ў рашаючай фазе


RealAudioMP3 Бэатыфікацыйны працэс Яна Паўла ІІ працягваецца і, як сцвердзіў ксёндз Славамір Одэр, ён у рашаючай фазе. У інтэрв”ю іспанскай газеце “La Razon” ён сказаў, што цяпер даследуецца выпадак цуду аздараўлення праз заступніцтва Папы.

Ксёндз Одэр кажа, што бэатыфікацыйны працэс ніколі не быў спынены, як паведамлялі некаторыя СМІ, ён пастаянна ідзе наперад. Пасля падпісання Бэнэдыктам ХVI дэкрэта аб гераічнасці цнотаў Папы-паляка закончыўся першы этап, і ў цяперашні час праводзіцца другі, звязаны з расследаваннем справы аб цудзе, які сам ацэлены і медыкі прыпісваюць заступніцтву Яна Паўла ІІ.


У інтэрв’ю іспанскай газеце ксёндз Одэр распавёў і пра сваё асабістае захапленне душпастырскім уплывам Яна Паўла ІІ. Яно рабіла значна большае ўражанне, чым яго роля ў палітыцы. “Ён заўсёды выступаў ў якасці пастыра, які клапоціцца аб сваіх авечках,”- сказаў пастулятар і нагадаў, што Ян Павал ІІ быў абдораны цудоўнаю харызмай і адмысловым уменнем мець добры дыялог з масамі людзей. “Падчас святой Імшы гаварыў так, як быццам яго словы былі накіраваныя да кожнага, хто яго слухаў”,- сказаў ксёндз Одэр.








All the contents on this site are copyrighted ©.