2010-10-12 15:11:40

Арцыбіскуп Фізікелла: мы не можам быць абыякавымі адносна аддалення вернікаў ад Касцёла


RealAudioMP3 “Мы не можам быць абыякавымі ў абліччы аддалення вернікаў ад Касцёла”,- сказаў падчас прэс-канферэнцыі арцыбіскуп Фісікелла, прадстаўляючы новую дыкастэрыю - Папскую раду па садзейнічанні новай евангелізацыі, якую ўзначальвае.


На думку іерарха важна тое, каб сцверджанне “новая евангелізацыя” не гучала абстрактна. Трэба яго напоўніць тэалагічным і душпастырскім зместам, усё багацце якога можна знайсці ў навучанні Папаў апошніх дзесяцігоддзяў.

Арцыбіскуп Фізікелла выказаў перакананне, што новай дыкастэрыі не пагражае бюракратызацыя, таму што Бэнэдыкт ХVI не бюракрат, а чалавек, які прапаведуе. Ён валодае глыбокай тэалагічнай пранікнёнасцю, адкрывае прастору, каб заангажаваць Касцёл у канкрэтную місію. Арцыбіскуп Фізікелла адзначыў, што таксама і ён сам не ёсць бюракратам. У стварэнні новай дыкастэрыі бачыць, у асноўным, пастырскі клопат Святога Айца. “Ва ўмовах існуючых выклікаў усе веруючыя пакліканыя да паслядоўнага сведчання сваёй веры, там дзе яны працуюць - у палітычным, сацыяльным, культурным і навуковым жыцці”- сказаў старшыня Папскай рады па садзейнічанні новай евангелізацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.