2010-10-11 15:59:18

У 2011 годзе Папа Бэнэдыкт ХVI наведае італьянскі рэгіён Калабрыю


RealAudioMP3 За год Святы Айцец наведае Калабрыю. Паінфармавалі аб гэтым мясцовыя касцельныя ўлады і пацьвердзіла Прэфектура Папскага Дома.

Аднадзённы візіт, запланаваны на 9 кастрычніка 2011 гола, будзе ўключаць горад Ламэцыя Тэрмэ, размешчаны ў паўднёвым рэгіёне Італіі і сярэднявечны кляштар айцоў картузаў у Сэрра Сан Бруно. У Ламэцыя Тэрмэ Папа адслужыць святую Імшу і адгаворыць з вернікамі багародзічную малітву “Анёл Панскі”. У той жа самы дзень Святы Айцец наведае размешчаны у 60 кіламетраў на поўдзень кляштар картузаў, дзе прадбачаны Нешпары разам з манаскаю супольнасцю. Вечарам Бэнэдыкт ХVI вернецца ў Ватыкан.








All the contents on this site are copyrighted ©.