Багародзічная малітва "Анёл Панскі" на Плошчы Святога Пятра
Пры ўдзеле вялікай колькасці пілігрымаў з усіх кантынентаў, якія прыбылі таксама на
адкрыццё Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу, адбылася сёння малітва “Анёл Панскі”
на Плошчы Святога Пятра. Перад ёй Папа звярнуўся да сабраных са сваім словам:
Дарагія
браты і сёстры!
Я толькі-што вярнуўся з Базылікі Святога Пятра, дзе старшынстваваў
Святой Імшы на адкрыццё Спецыяльнага Зграмаджання Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу.
Гэтая надзвычайная Сінадальная Асамблея, якая прадоўжыцца два тыдні, сабрала ў Ватыкане
пастыраў Касцёла, які жыве на Блізкім Усходзе, тых зямель, на якіх адзіны Хрыстовы
Касцёл выяўляецца ва ўсім багацці яе старажытнай традыцыі.Тэма, якая будзе абмяркоўвацца
гучыць: “Каталіцкі Касцёл на Блізкім Усходзе: еднасць і сведчанне”. У самой справе
гэтыя краіны намечаны бачнымі глыбокімі падзеламі і трывожнымі канфліктамі, Касцёл
пакліканы быць знакам і прыладай адзінства і прымірэння, па прыкладу першай Ерусалімскай
супольнасці, у якой “многа веруючых было аднаго сэрца і адной душы”. Гэтая задача
з’яўляецца складанай з таго моманту, калі хрысціяне Блізкага Усходу часта мусяць пераносіць
цяжкія ўмовы жыцця, як у асабістым жыцці так і ў сямейным і як супольнасць. Але гэта
не павінна знеахвочваць: менавіта ў гэтым кантэксце яшчэ больш гучыць неабходны і
настойлівы заклік Хрыста: “Навярніцеся і верце ў Евангелле”. У маім нядаўным падарожжы
на Кіпр я перадаў “Strumento di Lavoro” гэтай Сінадальнай Асамблеі вернікам. Цяпер,
калі Сінод пачаў працы, я запрашаю ўсіх маліцца да Бога, каб даў яму багатыя дары
Святога Духа.
Месяц кастрычнік з’яўляецца месцам Ружанца. Гэта, так бы
мовіць, “духоўны тон” ў літургічным успаміне Маці Божай Ружанцовай, які адзначаецца
7 дня. Таму мы запроўшаны поўнасцю аддацца кіраўніцтву Марыі ў гэтай старажытнай малітве,
вечна новай, якая ёсць яе асабліваю дарагаю, бо Яна вядзе нас прама да Езуса, дапоўнена
ў сваіх таямніцах збаўлення: радасных, светлых, сумных і слаўных. Прытрымліваючыся
шляху пашаны годнага Папы Яна Паўла ІІ ( ягонага апостальскага ліста Rosarium Virginis
Mariael) жадаю прыпомніць, што Ружанец ёсць біблейскай малітвай. Гэта малітва сэрца,
у якой паўтарэнне “Ave Maria” накіроўвае думкі да Хрыста і такім чынам мы ўпэуненыя
ў настойлівым упрошванні яго і нашай Маці. Гэта малітва, якая дапамагае нам разважаць
пра Слова Божае і прысваяць эўхарыстычную супольнасць, па прыкладу Марыі, якая захоўвала
ў сваім сэрцы ўсё тое, што Езус рабіў і казаў.
Дарагія сябры, мы ведаем,
што Панна Марыя была люблена і шанаваная нашымі братамі і сёстрамі Блізкага Усходу.
Усе бачаць ў Ёй Клапатлівую Маці, якая блізкая да кожнага цярпення і Зорку надзеі.
Даручым Яе заступніцтву працы Сінадальнага Зграмаджання, якое сёння адкрылася, каб
хрысціяне гэтага рэгіёну узмацаваліся ў еднасці і далі ўсім сведчанне Евангеллю любові
і міру.