2010-10-08 15:47:24

Маскоўскі Патрыярхат удзячны католікам за дапамогу для праваслаўных эмігрантаў


Кіраўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, мітрапаліт Іларыён выказаў удзячнасць католікам за актыўную дапамогу рускім праваслаўным, якія жывуць за мяжой. У заяве ён спасылаецца на ліст ад групы расійскіх аўтараў, якія ідэнтыфікуюць сябе як “кансерватыўны голас царкоўнай супольнасці” і крытыкуюць Патрыярхат за яго “занадтае адкрыццё на супрацоўніцтва з католікамі”


“Ці крытыкі нашага супрацоўніцтва з рымска-каталіцкім Касцёлам ведаюць аб тым, колькі сваіх святынь католікі зрабілі даступнымі для рускіх праваслаўных за мяжой, і часцей за ўсё без якой-небудзь кампенсацыі? Гэтыя факты хіба сведчаць аб чымсці?,- сказаў прадстаўнік Маскоўскага Патрыярхату.

Акрамя таго, шмат рускіх праваслаўных хрысціян, якія пражываюць за мяжой нелегальна, з дапамогай каталіцкіх дабрачынных арганізацый знайшло працу і атрымала адпаведныя дакументы, і гэта ўсё па просьбе праваслаўных парафій”.


Аднак тым, што псуе цяперашній адносіны з католікамі, на думку мітрапаліта Іларыёна, ёсць “экспансія грэка-католікаў на Украіне”.








All the contents on this site are copyrighted ©.