2010-10-07 11:47:59

У Іерусаліме адбываецца Сусветны кангрэс саюза каталіцкіх жаночых арганізацый


RealAudioMP3 Сотую гадавіну свайго існавання Сусветны кангрэс саюза каталіцкіх жаночых арганізацый адзначае юбілейным сімпозіумам, які зараз праходзіць у Папскім інстытуце Нотр-Дам у Іерусаліме. Да саюза належаць амаль 100 каталіцкіх арганізацый, якія прадстаўляюць больш за 5 мільёнаў жанчын у 60 краінах свету.

Працы кангрэса праходзяць пад дэвізам, узятым з Дзеяў Апосталаў: «Вы будзеце маімі сведкамі». У рамках святкавання на Святую Зямлю прыбыла каля 500 прадстаўніц розных жаночых каталіцкіх арганізацый, каб разам адкрываць ролю жанчыны ў Касцёле і грамадстве. Як падкрэсліваюць арганізатары, сустрэча арганізвана менавіта ў Іерусаліме для таго, каб «дасягнуць каранёў нашай веры, каб лепш пазнаць Езуса Хрыста праз кантакт з месцамі, асвечанымі некалі Яго прысутнасцю».

Мэтай Сусветнага кангрэса саюза каталіцкіх жаночых арганізацый з’яўляецца садзейнічанне актыўнаму ўдзелу і адказнасці каталіцкіх жанчын у жыцці Касцёла, у працы па развіцці чалавецтва дзеля міру ва ўсім свеце.







All the contents on this site are copyrighted ©.