2010-10-07 13:34:04

Персанальныя змены ў Рымскай Курыі


RealAudioMP3 Святы Айцец задаволіў просьбу аб звальненні з пасады старшыні Кангрэгацыі па справах Духавенства, якую з прычыны пенсійнага ўзросту склаў кардынал Клаўдыё Хумэс. На яго месца папа Бэнэдыкт ХVI прызначыў арцыбіскупа Маўро П’ячэнца, які дагэтуль з’яўляўся сакратаром Кангрэгацыі па справах Духавенства.

Таксама Папа прыняў адмову ад пасады з прычыны пенсійнага ўзросту кардынала Паўла Ёзафа Кордэса, старшыні Папскай рады «Cor Unum». Новым старшынёй ватыканскага ведамства прызначаны арцыбіскуп Канакры на пенсіі Робэр Сара, які да гэтага быў сакратаром Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.