2010-10-06 09:26:06

Старшыня Папскай Акадэміі ў абарону жыцця крытычна аб Нобелеўскай прэміі за “in vitro”


RealAudioMP3 Старшыня Папскай Акадэміі Жыцця арцыбіскуп Ігнацыё Караско дэ Паўла рэзка крытыкуе прызнанне сёлетней Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны брытанскаму навукоўцу Робэрту Эдвардс за распрацоўку тэхнікі “in vitro”.

Арцыбіскуп дэ Паўла паведаміў, што асабіста аддаў бы голас “за іншых кандыдатаў, такіх як МакКалок і Тіль, ці Яманаку”. Аднак выбар Эдвардса здаўся яму “поўнасцю недарэчным”. “Брытанскі вучоны, гэта не постаць, якую трэба ігнараваць: ён даў пачатак новаму і вельмі важнаму раздзелу ў галіне чалавечай рэпрадукцыі, якой самыя вялікія дасягненні мы можам бачыць, пачынаючы ад Луізы Браўн, першай дзяўчыны народжанай з дапамогай тэхнікі “in vitro”, якая мае ўжо трыццаць гадоў і сама,- ў спосаб поўнасцю натуральны,- стала маці хлопчыка”,- сказаў арцыбіскуп.

На думку старшыні Папскай Акадэміі Навук “Эдвардс даў пачатак новаму дому, але адкрыў не тыя дзверы, таму што ўсё робіць дзеля штучнага апладненя і даў маўклівую згоду на ахвяраванні і куплю-продаж чалавечых істот”. Такім чынам нават у мінімальны спосаб не зрабіў уплыву на змяненне паталагічнай ці эпідэмялагічнай сітуацый адносна бясплоднасці - сказаў арцыбіскуп дэ Паўла.








All the contents on this site are copyrighted ©.