Святар з Індыі стаў генеральным настаяцелем Кангрэгацыі айцоў Палатынаў
Ксёндз Якуб Нампудакам
з Індыі быў выбраны 4 кастрычніка новым Генералам Таварыства Каталіцкага Апостальства
падчас ХХ Генеральнай Асамблеі.
Ён нарадзіўся 10 жніўня 1955 года. З’яўляецца
членам Правінцыі Аб’яўлення Пана ў Нагпур, Індыя. Быў высвядчаны на святара ў 1981
годзе. Атрымаў ступень магістра філасофіі і духоўнасці а таксама ступень бакалаўра
псіхалогіі на Грэгарыянскім Універсітэце Рыма.
Ксёндз Якуб Нампудакам стаў
19 Генеральным Настаяцелем Таварыства Каталіцкага Апостальства. Ён хоча працягваць
працу развіцця Таварыства і цэлай Палатынскай сям’і ў духу харызмы заснавальніка кангрэгацыі,
святога Вінцэнта Палоцці. Фармацыя і місійнасць з’яўляюцца асноўнымі напрамкамі дзейнасці,
якімі жадае заняцца новы генеральны настаяцель.