Касцёл будуецца ў супольнасці, а не ў персанальным пратаганізме. Кардынал Бертонэ
“Сапраўды святой з’яўляецца
Праўда” . Такія словы звярнуў сёння падчас святой Імшы перад пачаткам другога дня
працы Кангрэсу каталіцкай прэсы да яго ўдзельнікаў кардынал Тарчызіо Бертонэ.
Літургія
адбылася сёння раніцай ў Базіліцы святога Пятра. Дзяржсакратар Яго Святасці Папы
Бэнэдыкта XVI спачатку прывітаў сабраных ад імя Святога Айца, з якім яны заўтра сустрэнуцца
асабіста. Кардынал Бертонэ падкрэсліў, што Бэнэдыкт ХVІ выказвае ўсім шчырае прызнанне
за працу, заклікаючы назаўсёды заставацца будаўнікамі праўды і дабра.
У сваім
слове кардынал Бертонэ звярнуў увагу на тое, што наш зварот у малітве “Ойча наш”,
якой навучыў апосталаў Сын Адзінародны, утрымлівае ўсё, аб чым можна прасіць: прызнаванне
святасці Імя, прыйсце Валадарства, дар хлеба, даравання і вызвалення са зла. Спасылаючыся
на сённяшнее Евангелле, кардынал указаў на актуальнасць перасцярогі святога Паўла:
ад “фальшывых братоў”, каб не стацца “нявольнікамі літары”. Дзяржсакратар нагадаў,
што СМІ ніколі не бываюць зусім нейтральнымі і заклікаў журналістаў, нягледзячы на
адносную беднасць сродкаў каталіцкага друку, клапаціцца аб выкараненні беднасці, перш
за ўсё духоўнай, несучы і ў эпоху лічбавай глабалізацыі і плыні інфармаванасці каталіцкую
візію і магчымасць збалансаваных адносінаў веры і розуму.
Вялізная адказнасць
ляжэць на каталіцкіх СМІ ў розных краінах. “Як і іншыя, яны пакліканы інфармаваць
і фармаваць, уключаючыся ў грамадзянскія працэсы, не надаючы прывілеяў ніякім сэктарам
– палітычным, эканамічным, партыйным ці нават рэлігійным, але застаючыся заўсёды верныя
Праўде – адзінай святой.”