2010-10-06 13:24:38

Духоўная семінарыя ў Гродне адзначыла 20-годдзе свайго існавання


RealAudioMP3 5 кастырчніка ўрачыстае адкрыццё новага навучальнага года і святая Імша былі галоўнымі пунктамі святкавання 20 годдзя Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродне. Ва ўрачыстасці ўдзельнічалі біскупы з Беларусі, выкладчыки, святары, законнікі і законніцы, семінарысты і прадстаўнікі ўладаў. На працягу 20 гадоў семінарыя ў Гродне выпусціла 173 святароў, якія, акрамя Беларусі, працуюць ў іншых краінах Усходняй Еўропы.

Усіх, якія прыбылі на ўрачыстасць, прывітаў біскуп Гродзенскі Аляксандар Кашкевіч і рэктар семінарыі ксёндз Юзаф Станеўскі. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч зрабіў інаугурацыйны даклад на тэму новай евангелізацыі. “У новую евангелізацыю павінны быць задзейнічаны ўсе, біскупы, святары, законнікі і свецкія асобы”,- сказаў Мітрапаліт,- “як сказаў Папа Павел VI: “сучасны свет мае большую патрэбу ў сведках, чым у настаўніках”.

Мітрапаліт таксама ўзначаліў святую Імшу ў Гродзенскай катэдры. Абмяркоўваючы “дар і таямніцу” святарства спаслаўся на словы Хрыста: “Ідзі за мной”. Арцыбіскуп Кандрусевіч нагадаў, што Езус скіроўваў гэтыя словы таксама да маладых людзей ў Савецкім Саюзе. Напрыклад на Беларусі католікі на працягу некалькіх дзесяткаў гадоў былі пазбаўленыя святароў. Ён нагадаў, што набажэнствы ў Гродзенскай Катэдры адпраўляліся без святароў: у касцёле поўным вернікаў, пры спеве чыталіся ўсе часткі святой Імшы, а на алтары вернікі запальвалі свечкі і клалі арнат. Гэта было доказам таго, насколькі людзі патрабавалі святароў”,- сказаў арцыбіскуп Кандрусевіч.

“Заснаванне семінарыі ў Гродне гэта вялікая заслуга арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча,- сказаў біскуп Кашкевіч,- які як першы каталіцкі біскуп у Беларусі пасля дзесяцігоддзяў камунізму вырашыў заснаваць семінарыю. “Не было лёгка,- кажа сам Мітрапаліт,- але ўдзел у стварэнні семінарыі меў, без сумнення Ян Павал ІІ”. “Пасля высвячэння мяне на біскупа ў 1989 годзе ў Ватыкане, Святы Айцец падыйшоў да мяне,- ўспамінае арцыбіскуп,- і сказаў: “Тадэвуш не бойся, я малюся за цябе”.

На сённяшні дзень у Семінарыі навучаецца 53 клерыкаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.