2010-10-04 15:41:49

Італьянскі гінеколаг крытыкуе прызнанне Нобелаўскай прэміі за даследванні “in vitro”


RealAudioMP3 Сёлетння Нобелеўская прэмія ў галіне медыцыны, прызнаная брытанцу Робэрта Эдвардсу за яго даследаванні над метадам “in vitro”, гэта прызнанне “антрапалагічнага рэдукцыяналізму”,- сказаў італьянскі гінеколаг Лучыо Романо. Ён з’яўляецца старшынёй асацыяцыі “Scienza&Vita”, якая выступае супраць штучнага апладненя.

Навуковец адзначыў, што тэхніка “in vitro” была выпрабоўвалася на жывёлах, і яе прымяненне на людзях прыводзіць да стаўлення да іх “не як да суб’екта, а як да аб’екта”. Прызнанне Нобелеўскай прэміі за гэтыя даследванні даказвае тое, што не бяруцца пад увагу этычныя аспекты гэтага пытання”,- сказаў прафесар Романо. Ён адзначыў, што ў гэтым выпадку “чалавек, не з’яўляецца ўжо плодам зачацця, але разглядаецца як прадукт. Гэта прыклад антрапалагічнага рэдукцыяналізму”.

Робэрт Эдвардс – адзін з вядучых спецыялістаў сучаснай фізіялогіі і рэпрадуктыўнай медыцыны. У 1978 годзе ён давёў да нараджэння першага дзіцяці “з прабіркі”. За свае заслугі і дасягненні навуковец атрымаў шмат брытанскіх і замежных узнагарод, кульмінацыяй якіх было прызнанне яму сёння Шведскай акадэміяй Нобелеўскай прэміі ў галіне фізіялогіі і медыцыны.







All the contents on this site are copyrighted ©.