2010-10-04 14:20:14

У Рыме распачаў працу Кангрэс каталіцкай прэсы


RealAudioMP3 Папская рада па сродках масавай інфармацыі арганізавала ў Рыме Кангрэс каталіцкай прэсы, які сабраў больш за 200 журналітсаў і прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі з 80 краін свету ў тым ліку і Беларусі. Яны абмяркуюць ролю каталіцкай прэсы ў свеце, асабліва яе прысутнасць ў Інтэрнэце і ў новым камунікацыйным асяроддзі.

Блогеры, тэолагі, сацыёлагі і журналісты абмяркуюць уплыў каталіцкай прэсы на грамадскую думку, на “дыяконію культуры” і на жыццё Каталіцкага Касцёла. Будзе закранута пытанне праўды ў дачыненні да вырашання спрэчных пытанняў, свабоды слова і плюралізму інфармацыі.

Удзельнікі кангрэсу разглядзяць пытанні, звязаныя з выкарыстаннем новых масс-мэдыя, іх эканамічныя аспекты, журналісцкія выклікі, мову і магчымасці, якія прапануе камунікацыя ў рэжыме он-лайн. У часе круглага стала каталіцкімі інфарматыкамі будуць прадстаўлены некаторыя мадэлі выкарыстання новых сродкаў масавай інфармацыі: дыяцэзіяльных і парафіяльных сайтаў, інтэрнэт-газет, он-лайн сервісаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.