2010-10-03 14:42:44

Інтранізацыя новага кіраўніка Сербскай Праваслаўнай Царквы


RealAudioMP3 Цырымонія інтранізацыі новага Патрыярха Сербскай Праваслаўнай Царквы Ірынея І адбылася сёння ў кляштары Пэч, у Косаве. На ёй прысутнічалі каталіцкія дэлегацыі са Славеніі, Харватыі, Босніі-Герцагавіны і іншых краін. Патрыярх Сербіі з’яўляецца адначасова арцыбіскупам Пэча і Мітрапалітам Бэлградска-Карлавіцкім і пад яго юрысдыкцыяй знаходзіцца патрыяршы манастыр у Пэчы, які быў пабудаваны на пераломе ХІІІ-ХІV стагоддзяў і быў сядзібай арцыбіскупа і Патрыярха Сербіі ў гадах 1253-1776. Патрыярху Ірынею 80 гадоў. Ён быў абраны кіраўніком Праваслаўнай Царквы Сербіі 22 студзеня 2010 года, пасля смерці Патрыярха Паўла.

За некалькі дзён да інтранізацыі Патрыярх здзейсніў візіт у Аўстрыю- першы пастырскі візіт у якасці новага Патрыярха- з нагоды 150 гадавіны заснавання сербскай праваслаўнай супольнасці ў Вене.








All the contents on this site are copyrighted ©.