2010-10-03 14:26:56

Святы Айцец знаходзіцца з візітам на Сіцыліі


RealAudioMP3 Гэтая аднадзённая паездка стала чацвёртым за бягучы год пастырскім візітам Папы. Жыхары вострава чакалі яго 2 гады.

Сёння ў 10.30 Папа цэлебраваў святую Імшу пад адкрытым небам на адной з плошчаў Палерма – сталіца вострава. Разам з Бэнэдыктам XVI у літургіі прымалі ўдзел арцыбіскуп Палерма Паоло Рамэо, арцыбіскуп сіцылійскай дыяцэзіі Монрэаль Сальвадор дзі Крысціна, дапаможны біскуп Палерма Кармель Куціта і Апостальскі Нунцый ў Італіі арцыбіскуп Джузэпэ Бэртэла. Падчас святой Імшы Святы Айцец звярнуўся да сабраных са сваёй гаміліяй

Пасля заканчэння літургіі разам са шматтысячнай групай вернікаў, сярод якіх былі: Міністр Юстыцыі Рэспублікі Італія спадар Анжэлін Альфана, пасол Італіі пры Святым Пасадзе спадар Антоні Дзанардзі і рэгіянальныя ўлады, Святы Айцец прамовіў нядзельнўю малітву «Анёл Панскі». Перад ёй Папа традыцыйна звярнуўся са сваёй прамовай.

Дарагія браты і сёстры!

У гэты момант глыбокай сувязі з Хрыстом, які прысутнічае і жыве сярод нас і ў нас, гэта цудоўна, як сям'я Касцёла, збірацца на малітве да Яго і нашай Маці, Марыі Святой і Беззаганнай. На Сіцыліі шмат санктуарыяў прысвечаных Марыі, і ў гэтым месцы, я адчуваю сябе духоўна у цэнтры гэтай "сеткі" пабожнасці, якая злучае ўсе гарады і ўсе вёскі вострава.

Я хацеў бы даручыць Панне Марыі ўвесь народ Божы, які жыве на гэтай любімай зямлі. Падтрымлівайце сям'і ў любові і адукацыі; зрабіце плённымі пакліканні, якія Бог пасеяў асабліва сярод маладых людзей, будзьце мужнымі ў выпрабаваннях, не губляйце надзеі ў цяжкасцях, з запалам робіце дабро. Маці Божая прынясе палёгку хворым, і дапаможа хрысціянскім супольнасцям ніколі не быць адкінутымі або жыць у нястачы, і ўсім, асабліва малым і слабым, дасць апеку і пашану.

Марыя – гэта прыклад хрысціянскага жыцця. Я прашу вас, каб вы ішлі мужна і радасна па шляху да святасці і былі асвечаныя прыкладам Хрыста, дзеці зямлі Сіцыліі. У гэтым кантэксце я хацеў бы нагадаць, што сёння ў Парме, будзе абвешчана благаслаўлёнай Анна Марыя Адорні, якая ў дзевятнаццатым стагоддзі была жонкай і маці, а затым ўдавой. Яна прысвяціла сябе дабрачыннасці для жанчын пазбаўленых волі і маючых складанае жыццё. Каб служыць ім заснавала два рэлігійных інстытуты. Маці Адорні, дзякуючы яе пастаяннай малітве, называлі "Жывы Ружанец". Гэта цудоўна, што пачаўся месяц прысвечаны Ружанцу. Штодзённыя разважанні пра таямніцы Хрыста ў сувязі з Марыяй, Паннай малітвы, умацуюць нас у веры, надзеі і любові.

На заканчэнне візіту на плошчы горада адбылася сустрэча Папы з мясцовай моладдзю. У сваёй прамове да ўсіх маладых сіцылійцаў Папа сказаў:

Паважаныя моладзь і сем'і Сіцыліі!

Я вітаю вас з вялікай любоўю і радасцю! Гэтая сустрэча з вамі апошняя падчас майго візіту ў Палерма, але ў пэўным сэнсе яна з'яўляецца цэнтральнай, па сутнасці, з'яўляецца матывам майго падарожжа, я маю на ўвазе ваша рэгіянальнае спатканне моладзі і сем'яў.

Моладзь і сем’і. Мы павінны сур'езна падыходзіць да гэтых рэчаў, да гэта спаткання, якое не можа быць толькі выпадковым, або фармальным. Яно мае сэнс, значэнне чалавечае, хрысціянскай і касцёльнае. І я не хачу весці дыскусіі на гэту тэму, але я проста хачу прывесці прыклад аднаго сведка, гісторыю жывую і вельмі актуальную. Я думаю, вы ўсе ведаеце, што ў мінулую суботу, 25 верасня ў Рыме была беатыфікавана італьянская дзяўчына, на імя якой К'яра, К'яра Бадано. Я прапаную, каб вы даведаліся аб ёй: яе жыццё было кароткім, але стала выдатным пасланнем. К'яра нарадзіўся ў 1971 годзе і памёрла у 1990 на невылечную хваробу. Дзевятнаццаць гадоў поўных жыцця, любові і веры. Два гады поўных болю але і любові і святла. Святло, якое ззяла вакол яе, выходзіла знутры, з сэрца поўнага Бога! Як гэта магчыма? Як можа 17, 18-гадовая дзяўчына, жыццё якой напоўнена пакутамі, у безнадзейнай сітуацыі, распаўсюджваць каханне, святло, спакой і веру? Відавочна, што гэта Божая ласка, але гэта ласка была таксама супрацоўніцтвам з боку чалавека: супрацоўніцтвам самой Клары, але і яе бацькоў і сяброў.

Сям'я – гэта фундамент, таму што дае чалавечай душы першы досвед сэнсу жыцця. Досвед у кантакце з маці і бацькай, якія не з'яўляюцца стваральнікамі жыцця дзіцяці, яны, першыя супрацоўнікі Бога ў перадачы жыцця і веры.


Дарагія сябры! Я ведаю вашыя цяжкасці ў цяперашніх сацыяльных умовах, якія з'яўляюцца таксама цяжкасцямі моладзі і сем'яў на поўдні Італіі. І я таксама ведаю стараннасць, з якой вы імкнецеся рэагаваць і вырашаць гэтыя праблемы, пры падтрымцы сваіх святароў, якія сталі для вас сапраўднымі бацькамі і братамі ў веры, як ксёндз Пино Пулізі. Я дзякую Богу за тое, што мог сустрэцца з вамі, таму што, дзе ёсць моладзь і сем'і, якія выбіраюць шлях Евангелля, там ёсць надзея. І вы – знак надзеі не толькі для Сіцыліі, але і для ўсёй Італіі. Я прынёс сведчанне святасці, а вы адкрылі мне сваё: шматлікіх маладых людзей гэтай зямлі, якія любілі Хрыста евангельскім радыкалізмам, і вашыя ўласныя твары, як мазаіку! Гэта найвялікшы дар, які мы атрымалі для Касцёла, быць у Хрысьце знакам і прыладай адзінства, спакою і праўдзівай свабоды. Ніхто не можа адабраць гэтую радасць! Ніхто не можа забраць гэтую ўладу! Будзьце мужнымі, дарагія моладзь і сем'і Сіцыліі! Будзьце сьвятымі! Школа Марыі, нашай Маці, дапаможа вам цалкам прысвяціць сябе Богу, сфарміраваць сябе паводле Яго Слова і Яго Духа, каб да гэтага часу, і заўсёды, быць соллю і святлом гэтай вашай любімай краіны. Дзякуй!







All the contents on this site are copyrighted ©.