2010-10-01 17:49:41

Урачысты канцэрт у гонар Папы


RealAudioMP3 У залі Паўла VI у Ватыкане пачаўся канцэрт, арганізаваны ў гонар папы Бэнэдыкта XVI. Гэты музычны подарунак зрабіла італьянская энергетычна-прамысловая кампанія ENI.

Класічныя творы выконваюць аркестр і хор нацыянальнай акадэміі святой Цыцыліі пад кіраўніцтвам эстонскага дырыжора Нээмі Ярві. У праграме: 94 сімфонія соль-мажор Франца Ёзэфа Гайдна , кантата “Цыцылія, Рымская панна” – эстонскага кампазітара Арвы Пярта, і харавая кампазіцыя ”до-мінор” для фортэпьяна, хора і аркестра Людзвіга Ван Бетховена.

ENI вядзе сваю дзейнасць у 70 краінах свету. Кіраўніцтва канцэрна лічыць сваім прыярытэтам таксама падтрымку культурных праектаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.