2010-10-01 17:46:10

Семінарыя ў Пінску распачала 10 юбілейны год працы


RealAudioMP3 Урачыстая Святая Імша пад кіраўніцтвам біскупа Антонія Дземянкі пачала юбілейны, 10 акадэмічны год у Міждыяцэзіяльнай Вышэйшай Духоўнай Семінарыі святога Тамаша Аквінскага ў Пінску. Зараз у ёй навучаецца 28 семінарыстаў з трох беларускіх дыяцэзій і група братоў з закону Кармелітаў Босых.

У казанні Біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін нагадаў непрысутнага на цырымоніі Апостальскага Адміністратара Пінскай дыяцэзіі кардынала Казіміра Свёнтэка, які знаходзіцца цяпер у люблінскім шпіталі. “Нехапае сярод нас асобы, якая зрабіла ўсё, што магчыма, каб наша семінарыя магла дзейнічаць”,- сказаў, біскуп Блін. Падчас Імшы усе маліліся за кардынала Свёнтэка, шмагадовага вязня савецкага рэжыму, а пасля падзення камунізму аднаго з галоўных аўтараў адбудовы Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Усіх прывітаў рэктар семінарыі ксёндз Ян Саламон. Даклад “Пакліканне да новай евангелізацыі” зрабіў ксёндз-прафесар Кшыштаф Ежына, дырэктар Інстытута Маральнай Тэалогіі Каталіцкага Універсітэта ў Любліне.

У цырымоніі прынялі ўдзел біскупы, выкладчыкі, настаўнікі, законныя сёстры і семінарысты. Сярод прысутных былі, між іншым, Генеральны Вікарый піскай дыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец і рэктар Гродзенскай духоўнай семінарыі ксёндз Юзаф Станеўскі.








All the contents on this site are copyrighted ©.