2010-10-01 17:50:58

Пытанне першынства Папы патрабуе далейшага абмеркавання


RealAudioMP3 У Вене было апублікавана паведамленне 12 Пленарнай сесіі Міжнароднай Камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквою, якая адбылася 20-27 верасня. У ім падкрэсліваецца дух прыязні і супрацоўніцтва, якія панавалі на гэтай сустрэчы, але выражаецца смутак з’за таго, што сустрэча не скончылася выданнем супольнага дакумента.

Удзельнікі прызналі, што распрацаваны падчас леташняга пленаранага пасяджэння на Кіпры праект патрабуе далейшага разгляду. Яны настойліва даручаюць справу каталіцка-праваслаўнага дыялогу малітвам вернікаў абодвух Касцёлаў.

Тэмай сумесных пасяджэнняў камісіі, якія рэгулярна праводзяцца на працягу трох гадоў, з’яўляецца роля Біскупа Рыма ў адзінстве Касцёла перашага тысячагоддзя. У сустрэчы ў Вене прыняло ўдзел 23 прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла і аўтакефальных праваслаўных Цэркваў, за выключэннем Балгарскага Патрыярхату. Працамі кіравалі з боку католікаў старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, арцыбіскуп Курт Кох а з боку праваслаўных мітрапаліт Пергамону Ян. Падчас сустрэчы было вырашана заснаваць спецыяльную камісію, якая пачне абмяркоўваць тэалагічныя і эклезіялагічныя аспекты Прымату ў спалучэнні з саборнасцю. Вынікі сваіх прац камісія прадставіць сумеснаму каардынацыйнаму камітэту каталіцка-праваслаўнага тэалагічнага дыялога, які павінен сустрэцца ў наступным годзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.