2010-10-01 17:47:07

Настаўнікі пішуць да Папы


RealAudioMP3 "Яшчэ шмат трэба зрабіць для выкаранення розных формаў гвалту". Пра гэта пішуць напярэдадні візіта папы Бэнедыкта XVI у Палерма, які адбудзецца ў гэту нядзелю, каталіцкія выкладчыкі, што працуюць на Сіцыліі. Папа прыбудзе сюды з пастырскім візітам у сувязі з рэгіянальнай сустрэчай сем'яў і моладзі.


У сваім лісце хрысціянскія настаўнікі самай паўночнай часткі Еўропы, якія цяпер адзначаюць 65-годдзе сваёй асацыяцыі, сцвярджаюць, што яны "удзельнічаюць ў справе гуманістычнай адукацыі, да якой пастаянна заклікае ўсіх Бэнэдыкт XVI”. Далей яны кажуць: “У нашых сэрцах працягвае гучаць рэхам заклік папы Яна Паўла II у Агрыджэнта скіраваны супраць мафіі, да якога далучыліся Вы, кажучы, каб члены гэтай жудаснай арганізацыі навярнуліся і змянілі сваё жыццё"

"Тут, на нашай цудоўнай зямлі Сіцыліі, багатай на спадчыну, яшчэ шмат чаго трэба зрабіць у галіне адукацыі і выхавання, каб быць годнымі пераймальнікамі ганаровых традыцый і каб будаваць лепшае грамадства - чалавечую супольнасць, якая б у цэнтры ўвагі змяшчала чалавечую асобу і давала кожнаму перспектывы грамадзянскага росту. Каб забеспячыць лепшую будучыню маладому пакаленню, якому навязваюцца ілжывыя каштоўнасці. Моладзь часта разгубленая і прыніжаная беспрацоўем.”

"Ваша Святасць можа разлічваць на нас,- пішуць у заключэнне свайго прывітання да Папы напярэдадні яго візіту сіцылійскія выкладчыкі. - Гэта маленькі ўнёсак, але мы – з Вамі, і чакаем Вас з вялікай любоўю”.








All the contents on this site are copyrighted ©.