Масква: Патрыярх Кірыл станоўча ставіцца да аб’яднання Германіі
Напярэдадні 20 гадавіны
аб’яднання Германіі Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл накіраваў віншавальны ліст
уладам Германіі. У ім выказаў задавальненне ў сувязі са звяржэннем Берлінскага муру
і падзякаваў немцам за інтэграцыю еўрапейскіх народаў.
“Гэтая падзея адыграла
ключавую ролю ў стварэнні новых міжнародных адносін у Еўропе. Яна закончыла адзін
з самых трагічных і балючых падзелаў у новай гісторыі чалавецтва”,- напісаў кіраўнік
Рускай Праваслаўнай Царквы да Прэзідэнта Германіі Хрысціяна Вульфа. Ён выказаў надзею,
што дзейнасць рускіх праваслаўных супольнацей ў Нямеччыне “будзе спрыяць далейшаму
ўмацаванню атамасферы даверу і добрасуседскіх адносін на еўрапейскім кантыненце”.
У
лісце на імя канцлера Анджэлы Меркель Патрыярх нагадаў намаганні нямецкіх уладаў узнятыя
з мэтаю інтэграцыі еўрапейскіх краін. Вельмі пазітыўным назваў факт, што Руская Праваслаўная
Царква ў Германіі карыстаецца належнай павагай: “У нашых парафіях, якіх у Германіі
каля двухсот, духоўную апеку атрымліваюць тыя, хто прязджае і хто жыве. Маскоўскі
Патрыярхат супрацоўнічае з Рыма-каталіцкім Касцёлам і пратэстанцкімі супольнасцямі
ў вашай краіне для захавання і ўмацавання хрысціянскіх вартасцяў у Еўропе”,- напісаў
на заканчэнне свайго ліста да Анджэлы Меркель Патрыярх Кірыл.