У Загрэбе сёння пачалася Пленарная асамблея Рады Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы
Яна будзе праходзіць да 3 кастрычніка і прысвечана праблемам дэмаграфіі і сям'і. Сёння
ўдзельнікаў павітала прэм’ер-міністр краіны Ярданка Консар. Заўтра біскупаў прыме
прэзідэнт краіны. Папярэдне ў дыяцэзіях было праведзена анкетаванне, якое дазволіла
сабраць звесткі аб дэмаграфічнай эвалюцыі, удакладніць паказчыкі прыросту і іншыя
параметры, звязаныя з сямейным фактарам, асабліва з улікам эміграцыйных працэсаў у
Еўропе. Гэтым тэндэнцыям будзе прысвечана першая частка пасяджэнняў. Затым форум разглядзіць
пытанні сучаснай сямейнай палітыкі ў розных еўрапейскіх дзяржавах і патрэбы пастырскай
падтрымкі ў гэтай галіне. У рамках сходу пройдзе падрыхтоўка да ўдзелу ў каталіцка-праваслаўным
форуме “Адносіны паміж Касцёлам і дзяржавай”, які адбудзецца ў кастрычніку ў грэцкім
Радосе. У працах прымае ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч,
прадстаўнік Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Рада аб'ядноўвае кіраўнікоў
33 Біскупскіх Канферэнцый ў краінах Еўропы.