2010-09-30 17:54:51

"Праўда, аб’яўленне і сапраўднасць жыцця ў лічбавую эпоху” –тэма Сусветнага дня сацыяльных камунікацый


Яе выбраў Бэнэдыкт XVI. Зварот Папы на гэты Дзень будзе апублікаваны, як і кожны год, 24 студзеня, калі Касцёл адзначае літургічнае свята святога Францыска Сальскага - апекуна каталіцкіх журналістаў. А сам чарговы Дзень пройдзе 5 чэрвеня 2011 года.

“Выбраная тэма ставіць у цэнтр ўсіх працэсаў чалавечую асобу”,- гаворыцца ў заяве Папскай Рады па сродках масавай камунікацыі. “Значэнне асабістага сведчання застаецца фундаментальным нават у эпоху, калі пераважаюць і пануюць новыя тэхналогіі: яны дазваляюць толькі наблізіцца да рэчаіснасці. Таму работнікі СМІ павінны браць на сябе абавязак гарантаваць сапраўднасць жыцця, што застаецца важным для работнікаў гэтай сферы асабліва для каталіцкіх журналістаў ў эру найсучаснейшых тэхналогій.

Інструменты самі па сабе не могуць змяніць сутнасці і павысіць узровень даверу да журналіста, або падмяніць стаўленне да асноўных каштоўнасцяў. Неабходна працягваць ўсталёўваць ўсё больш высокія мэты ў галіне новых тэхналогій, ставячы ў цэнтры ўвагі праўду. Яна застаецца канчатковай і нязменнай мэтай пры карыстанні новымі сродкамі сувязі. Лічбавая эра, пашыраючы інфармаванасць і веды, можа ідэальна наблізіць самую важную мэту для кожнага сумленнага чалавека, які працуе ў СМІ – паведамляць праўду. Яна застаецца нязменным маяком для любых, усё больш дасканалых каналаў абвяшчэння і ў лічбавую эпоху.”-гаворыцца ў каментары Папскай Рады па сродках масавай камунікацыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.