2010-09-30 10:33:43

ЗША: Касцёл падтрымаў папскую ініцыятыву малітвы за жыццё ненароджаных


Да пастаяннага давання сведчання аб каштоўнасці і годнасці чалавечага жыцця заклікаў католікаў ЗША старшыня камісіі “Pro-Life” мясцовага Епіскапату кардынал Данель ді Нардо. З нагоды “Месяца павагі да Жыцця”, які адзначаецца ў кастрычніку ён выдаў спецыяльную заяву. У ёй іерарах нагадаў аб мільёнах дзяцей, якія забіваюцца ва ўлонні маці, знішчанні чалавечых эмбрыёнаў нібыта “у імя навукі” і ратавання жыцця цяжка хворых людзей з дапамогай новай кампаніі за легалізацыю эўтаназіі.

Кардынал заклікаў амерыканскіх католікаў уключыцца ў малітоўнае чуванне ў інтэнцыі зачатага жыцця, якое запрапанаў папа Бэнэдыкт ХVI. Святы Айцец папрасіў біскупаў усяго свету і ўсе каталіцкія парафіі і законныя супольнасці, каб 27 лістапада маліліся за кожную чалавечую істоту, якая павінна нарадзіцца.

29 верасня біскуп Галантэ, ардынарый дыяцэзіі Кэмдэн у Нью-Джэрсі, прысутнічаў на малітоўным чуванні перад адной з абартыўных клінік у рамках кампаніі “40 дзён для жыцця”. Па словах біскупа толькі малітва можа прадухіліць трагедыю аборту. “Толькі праз малітву мы можам змяніць нашыя сэрцы. Папраўкі могуць змяніць закон, але не сэрца, і мы жадаем навяртання сэрца”,- сказаў біскуп

Нью-Джэрсі з’яўляецца адным з васьмі амерыканскіх штатаў, у якіх аборты фінансуюцца непасрэдна са сродкаў падатнікаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.