2010-09-29 11:35:44

Ватыкан. Пройдзе апостальская візітацыя Касцёла ў Ірландыі


RealAudioMP3 На наступным тыдні ў Ватыкан па запрашэнні Кангрэгацыі па справах Біскупаў прыбудуць чатыры ірландскія арцыбіскупы, каб правесці кансультацыі на тэму апостальскай візітацыі іх дыяцэзій. Яны сустрэнуцца з чатырма апостальскімі візітатарамі, якіх вызначыў Святы Айцец, каб падрыхтаваць візітацыю, якая павінна паспрыяць духоўнай і маральнай аднове Касцёла ў Ірландыі, а таксама дапамагчы ў ацэнцы сітуацыі ў Касцёле і аднове рэлігійнага жыцця.







All the contents on this site are copyrighted ©.