2010-09-29 11:37:14

Бэнэдыкт XVI прыме прэзідэнта Францыі


RealAudioMP3 8 кастрычніка Святы Айцец прыме на прыватнай аудыенцыі прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі. Гэта будзе другі візіт французскага лідэра ў Ватыкан.

У сувязі з візітам французская прэса канцэнтруе ўвагу на разнагалоссях, якія паўсталі паміж Францыяй і Ватыканам у канцы жніўня ў сувязі з дэпартацыяй цыганаў у Румынію і Балгарыю.

Вітаючы некалькі дзён пасля інцыдэнту французскіх пілігрымаў на малітве “Анёл Панскі” Святы Айцец заклікаў прызнаваць чалавечую разнароднасць. Гэтыя словы былі прынятыя як ускосная крытыка ўладаў у Парыжу.







All the contents on this site are copyrighted ©.